Friday, August 13, 2010

" ШЛЯХ НА ГРУНВАЛЬД"

 


Фотовыстава
Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт культуры  і Мастацтва , Беларускае грамадскае аб"яднанне"Фотамастацтва"
Народны  фотаклуб"Мінск",ФотаАртСтудыя "У БІРЫЛКІ" прадстаўляюць з 13 жніўня 2010 года ў 
мастацкай галерэі"Універсітэт Культуры" 
Аляксандр Валадзько, Аркадзь Бiрылка,Артур Гапановiч , Канстанцiн Мельнiк , Вiталь Раковiч, Максiм Анiн , Уладзiмiр Бутурля, Святлана Кандыбовiч
куратaр праекта Вiталь Раковiч
Адкрыта  з 13.08.2010 па 27.08.2010
 Горад  Мінск. Кастрычніцкая плошча,1,Палац Рэспублікі

Падзея, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года, карэнным чынам змяніла сярэднявяковую Еўропу. Войска беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў і расейцаў разграміла пад Грунвальдам войска тэўтонскіх рыцараў. Гэта бітва стала адной з самых слаўных старонак нашага мінулага і вызначыла далейшы ход гісторыі на стагоддзі. Выстава «Шлях на Грунвальд» - гэта спроба рэстаўраваць тыя далёкія і вялікія падзеі праз фантазіі беларускіх фотамастакоў.
http://znyata.com/vystavki/shlyah-na-grunvald-exhib.html

  • З 6 лiстапада по 25 снежня 2010 года  Фотавыстава "Шлях на Грунвальд" у ДУ «Нацыянальным гісторыка-культурны музей-запаведніке «Нясвіж» г.Нясвiжа
  •  З 02.10.2010 г. па31.10.2010 г.Фотавыстава "Шлях на Грунвальд"  у Палацы культуры і тэхнікі "Нафтавік" Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Вытворчае аб"яднанне" Беларуснафта г.Рэчыцы 
  • З 10.09.2010 г. па 30.09.2010 г. Фотавыстава "Шлях на Грунвальд"  ў дзіцячай мастацкай школе г. Светлагорска